50-гадовы бяспраўнік загінуў у ДТЗ пад Барысавам

15 кастрычніка, Позірк. Аб чарговым смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Мінскай вобласці паведаміла прэс-служба рэгіянальнай Дзяржаўтаінспекцыі.
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, трагедыя адбылася апоўдні 15 кастрычніка паблізу вёскі Новае Янчына Барысаўскага раёна.
Паводле папярэдніх звестак ДАІ, 50-гадовы мужчына, раней пазбаўлены правоў кіроўцы за паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане, выехаў на аўтамабілі “Рэно Лагуна“ на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем МАЗ пад кіраваннем 43-гадовага кіроўцы.
Траўмы, атрыманыя кіроўцам легкавога аўтамабіля, аказаліся несумяшчальнымі з жыццём — ён загінуў на месцы аварыі.
Аб смяротным ДТЗ на 26-м км трасы М-4 Мінск — Магілёў у Мінскім раёне ДАІ вобласці паведамляла 14 кастрычніка. Паводле папярэдніх звестак, 25-гадовы кіроўца, “рухаючыся на аўтамабілі “БМВ“ у кірунку Магілёва, не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, выехаў за межы праезнай часткі, наехаў на дарожны знак, далей з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся“.
Раней паведамлялася, што ўвечары 11 кастрычніка ў Лунінецкім раёне 37-гадовы кіроўца на “Нісане” насмерць збіў 66-гадовага веласіпедыста.
Увечары 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) маршрутнае таксі “Мэрсэдэс“ сутыкнулася з аўтамабілем “Фальксваген“, у выніку чаго пацярпела 19 чалавек, з якіх шэсць загінула, восем было шпіталізавана.

- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка