Мінск 14:35

25-гадовы кіроўца загінуў у ДТЗ у Мінскім раёне

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

14 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведаміла Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці.

Аварыя здарылася раніцай 14 кастрычніка ў Мінскім раёне на 26-м км трасы М-4 Мінск — Магілёў.

Паводле папярэдніх звестак, 25-гадовы кіроўца, “рухаючыся на аўтамабілі “БМВ” у кірунку Магілёва, не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, выехаў за межы праезнай часткі, наехаў на дарожны знак, далей з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся”.

Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём — кіроўца загінуў на месцы ДТЗ.

Раней паведамлялася, што ўвечары 11 кастрычніка ў Лунінецкім раёне 37-гадовы кіроўца на “Нісане” насмерць збіў 66-гадовага веласіпедыста.

Увечары 10 кастрычніка ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) маршрутнае таксі “Мэрсэдэс” сутыкнулася з аўтамабілем “Фальксваген”, у выніку чаго пацярпела 19 чалавек, з якіх шэсць загінула, восем было шпіталізавана.

Падзяліцца: