З 2020 года прынята каля 100 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам
13 кастрычніка, Позірк. Па стане на 1 кастрычніка бягучага года прынята больш за 96 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сямейным капіталам, паведаміла 13 кастрычніка намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
З іх 77% рашэнняў датычацца паляпшэння жыллёвых пытанняў сям’і пры куплі або будаўніцтве жылля, пагашэнні крэдытаў, пазык, выдадзеных на жыллё, 14% — атрымання адукацыі, 9% — адукацыя.
Паводле даных Мінпрацы, для шматдзетных сем’яў усяго адкрыта 149.250 дэпазітных рахункаў “Сямейны капітал”: 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 826 млн. долараў ЗША і 66,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 1,76 млрд. рублёў.
На датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 99.573 заявы.
Праграма сямейнага капіталу для сем’яў з трыма і больш дзецьмі працуе з 2015 года. З 2020 года з’явілася магчымасць скарыстаць сродкі датэрмінова. На 2025 год памер сямейнага капіталу складае 33 275 рублёў. У параўнанні з 2024 годам ён павялічыўся на 5,7% (1.795 рублёў) пры росце спажывецкіх коштаў за мінулы год на 5,16%.
Тэрмін дзеяння праграмы працягнуты да канца 2029 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



