Мінск 12:33

66-гадовы веласіпедыст загінуў у ДТЗ у Лунінецкім раёне

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

12 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Лунінецкім раёне паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 11 кастрычніка ў 18:50. Адзначаецца, што 37-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем “Нісан”, рухаўся ў кірунку аб Лунінца да вёскі Вулька-1.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён “дапусціў наезд” на 66-гадовага веласіпедыста, які “спадарожна рухаўся па краі праезнай часткі дарогі”.

Падкрэсліваецца, што мужчына “ў цёмны час сутак не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі”, а яго “ровар не быў абсталяваны ліхтарамі, якія выпраменьваюць белае святло спераду, і чырвонае святло ззаду”.

У выніку ДТЗ веласіпедыст памёр.

Пасля смяротнай аварыі ў Светлагорскім раёне ДАІ ўзмацняе службу па ўсёй Беларусі

11 кастрычніка, Позірк. Пасля смяротнай аварыі, якая адбылася напярэдадні ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць), Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе службу па ўсёй краіне. Начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў, відэакаментарый якога апублікавала прэс-служба МУС, паведаміў, што "ўзмоцненыя меры па прадухіленні …
Падзяліцца: