Ціханоўская патрабуе ад рэжыму Лукашэнкі неадкладна раскрыць месцазнаходжанне Статкевіча

11 кастрычніка, Позірк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “павінен неадкладна паведаміць”, дзе знаходзіцца апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, і даць яму магчымасць “звязацца з сям’ёй і адвакатам”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Прайшоў месяц без якіх-небудзь навін пра Мікалая Статкевіча пасля таго, як ён адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі з Беларусі і быў вывезены [у невядомым кірунку]. <…> Мікалай і ўсе палітычныя вязні павінны быць вызваленыя”, — напісала палітык 11 кастрычніка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
52 зняволеных, у тым ліку 40 палітычных, былі вызваленыя 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Лукашэнка. Умовай вызвалення быў выезд вязняў з краіны. Адзін з вызваленых — Статкевіч — адмовіўся пакідаць краіну. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю. З тае пары пра яго лёс дакладнай інфармацыі няма.
Да вызвалення Статкевіч утрымліваўся ў калоніі № 13 у Глыбокім (Віцебская вобласць). У асяроддзі палітыка лічаць “вельмі верагодным”, што яго зноў змясцілі ў гэтую калонію. Жонка Статкевіча Марына Адамовіч звярнулася ў міліцыю ў сувязі з яго знікненнем. Беларускія праваабаронцы вярнулі Статкевічу статус палітвязня.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 16 верасня выступіла з заявай, у якой адзначыла, што месцазнаходжанне Статкевіча “павінна быць неадкладна раскрытае, яго бяспека — гарантаваная, а далейшае ўтрыманне пад вартай — спыненае”.
23 верасня група незалежных экспертаў ААН рашуча асудзіла спробу дэпартацыі з Беларусі і наступнае знікненне Статкевіча. “Маюцца важкія падставы меркаваць, што Статкевіч стаў ахвярай гвалтоўнага знікнення і адвольнага затрымання. Мы заклікаем Беларусь даць інфармацыю пра яго лёс і месцазнаходжанне, а таксама пра стан яго здароўя”, — заявілі эксперты.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаФілармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка