У РФ гарэў чарговы аўтобус МАЗ
9 кастрычніка, Позірк. У расійскай Самары загарэўся аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода, паведамляе прэс-служба абласнога МНС.
Ніхто не пацярпеў, усе сем пасажыраў самастойна выйшлі з аўтобуса. Для тушэння пажару прыцягваліся дзве адзінкі тэхнікі і 12 спецыялістаў, гаворыцца ў рэлізе.
Апошні такі выпадак, пра які пісалі СМІ, быў зафіксаваны ў Іркуцку (РФ) 5 ліпеня. Да гэтага аўтобусы гарэлі 14 траўня ў Варонежскай вобласці, 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, 23 сакавіка у— Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 г. на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгарання пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка 2024 года намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы Мінскага аўтамабільнага завода Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага ўзгарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правілаў эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкая, энерганасычаная, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не адмяняў”.
12 студзеня 2025 года расійскае інтэрнэт-СМІ “Фантанка” апублікавала інтэрв’ю з кіраўніком камітэта па транспарце мэрыі Санкт-Пецярбурга Валянцінам Енакаевым, у якім чыноўнік адзначыў, што “пасля першых інцыдэнтаў з узгараннямі” МАЗу “было дадзена даручэнне” з боку віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга. Чыноўнік сцвярджаў, што беларускае прадпрыемства вырашыла праблему.
У жніўні 2025 года на расійскім рынку рэалізавана 28 новых аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода — у 5,6 раза больш, чым годам раней (5), сведчаць прааналізаваныя “Позіркам” даныя агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваШтогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКошт шкоды ад лясных пажараў за пяць гадоў вырас у 102,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

