РФ мае намер выкарыстаць Беларусь для правакацый з удзелам украінскіх палонных, сцвярджае Зяленскі

9 кастрычніка, Позірк. Расія мае намер выкарыстаць Беларусь для правакацый з удзелам украінскіх палонных у спробе ўчыніць ціск на Кіеў, заявіў журналістам 9 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў палітыка, сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў вядзе з памочнікам прэзідэнта РФ Уладзімірам Медзінскім “складаныя перамовы па спісах” палонных на абмен.
“Нам ясна з даных Службы знешняй выведкі Украіны, што хочуць рабіць рускія, — цытуе Зяленскага агенцтва “Укрінформ”. — Яны хочуць фармаваць спісы ўкраінцаў выключна са свайго боку, нягледзячы на нашыя запыты. І нам вядома, што яны маюць намер прывозіць некаторых палонных у Беларусь і прымушаць іх запісваць відэазвароты да бацькоў, нібыта ўкраінская ўлада іх не забірае: “Забярыце нас, вось мы ў Беларусі, забярыце нас”. Рыхтуюцца такія расійскія правакацыі”.
Масква і Кіеў перыядычна абменьваюцца ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі.
24 лютага 2022 года РФ распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а потым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



