У Латвіі зноў выяўленыя паветраныя шары з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі
8 кастрычніка, Позірк. Латвійскія памежнікі 7 кастрычніка пры садзейнічанні супрацоўнікаў паліцыі выявілі ў памежным з Віцебскай вобласцю Краслаўскім краі паветраны шар з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова.
Адзначаецца, што да метэазонду было прывязана 30 тыс. цыгарэт “NZ Gold” з беларускімі акцызнымі маркамі.
Супрацоўнікі паліцыі распачалі крымінальную справу за незаконны абарот тытунёвых вырабаў у буйным памеры.
Паведамляецца, што 3 кастрычніка памежнікі ў Аўгшдаўгаўскім краі, які таксама мяжуе з Віцебскай вобласцю, выявілі паветраны шар з кантрабанднымі 28.760 цыгарэтамі “Queen Super Slims” з беларускімі акцызнымі маркамі.
Метэазонды выкарыстоўваюцца таксама пры кантрабандзе беларускіх цыгарэт у Польшчу і Літву, пры гэтым дастаўка грузу паветраным шляхам значна залежыць ад кірунку і хуткасці ветру.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



