Здрадай назваў зніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай экс-кіраўнік літоўскага МЗС
8 кастрычніка, Позірк. Здрадай назваў зніжэнне ўзроўню фізічнай аховы беларускага дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай экс-міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс у артыкуле на сваім сайце пад загалоўкам “Чаму Літва здраджвае Ціханоўскую”.
На яго думку, тое, што адбылося, можа падарваць дасягненні Літвы “ў частцы зарабляння рэпутацыі змагароў за свабоду, бо Ціханоўская з’яўляецца сімвалам барацьбы з тыраніяй і вялізнымі цяжкасцямі, з якімі сутыкаюцца дэмакратыі”.
“Перамогшы на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе, яна была вымушаная бегчы ў Літву, якая дала прытулак ёй і яе дзецям. Яе муж быў заключаны ў турму ў Беларусі за тое, што ўяўляў пагрозу дыктатару Лукашэнку. Святлана нястомна змагалася за годнасць беларускага народа, пераконваючы заходніх лідараў санкцыянаваць карумпаваны рэжым і прапаноўваючы рэальную альтэрнатыву — будучы палітычны выбар для беларускага народа“, — напісаў Ландсбергіс.
Ціханоўская, лічыць ён, “была апорай супраць імкнення Захаду зняць санкцыі, ініцыяваць прымірэнне і прапаноўваць прымірэнне дыктатарам”.
Галоўны бенефіцыяр рашэння знізіць узровень аховы Ціханоўскай — Аляксандр Лукашэнка, які “цвёрда стаіць у аўтарытарным лагеры”, дадаў экс-дыпламат.
Рашэнне Вільнюса “прыбраць ахову <…> Ціханоўскай фактычна змушае яе сям’ю і яе офіс пакінуць Літву”, лічыць Ландсбергіс.
Ён успрыняў тое, што адбылося, як адмова Літвы без тлумачэнняў прычын лічыць дэмлідэра афіцыйным госцем дзяржавы: “Згубіўшы яе, мая краіна страціць важнага партнёра ў барацьбе за дэмакратыю, страціць бачнасць у супрацьстаянні тыранам, страціць сілу голасу, неабходную невялікай краіне для абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў у свеце”.
Ён выказаў занепакоенасць тым, што “Літва больш не можа лічыцца надзейным партнёрам для людзей, якія шукаюць прыстанішча ад тыраніі”.
“Я прыношу прабачэнні ўсім тым, каго мы прытулілі, але не змаглі абараніць. Спадзяюся, вы зможаце нам дараваць, таму што, здаецца, нам хутка можа спатрэбіцца ваша дапамога”, — напісаў палітык.
З-за зніжэння Літвой узроўню фізічнай аховы беларускага дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай яе офіс прыпыняў працу, паведаміў літоўскаму парталу LRT дарадца палітыка па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
Паводле яго, апавяшчэнне аб рашэнні было атрымана 1 кастрычніка, і не было часу адаптаваць дзейнасць да змен.
Пазней прадстаўнікі Офіса сустрэліся з міністрам замежных спраў Кястуцісам Будрысам, які патлумачыў сутнасць зменаў і запэўніў, што стаўленне Літвы да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі застаецца нязменным, Ціханоўская застаецца афіцыйным госцем урада, ніякіх зменаў у яе статусе не прадбачыцца, сказаў Кучынскі.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва змяншае ўзровень фізічнай аховы беларускага дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе.
Паводле інфармацыі LRT, пасля прыбыцця ў 2020 годзе палітыку была забяспечана кругласутачная ахова — як на тэрыторыі Літвы, так і за яе межамі, а таксама на прысвоены статус “афіцыйнага госця катэгорыі С”, які звычайна маюць “паслы замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Літве, члены Еўрапейскай камісіі і іншыя асобы.
СМІ падкрэслівае, што Ціханоўская “не валодае дыпламатычным статусам, таму на яе не распаўсюджваецца дыпламатычны імунітэт”. Са спасылкай на ўласныя крыніцы медыя паведаміла, што ахова палітыка і спадарожныя выдаткі “абыходзіліся дзяржаве прыкладна ў 1 млн еўра ў год”.
“Згодна з наяўнымі звесткамі, ахова С. Ціханоўскай не адмяняецца поўнасцю, але ўзровень фізічнай абароны зніжаецца, а забеспячэнне яе бяспекі перадаецца са Службы аховы кіраўніцтва ў Бюро крымінальнай паліцыі. Гэта падраздзяленне забяспечвае абарону не на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, а як асобе, якой аб’ектыўна можа пагражаць небяспека — напрыклад, сведкам або пацярпелым“, — гаварылася ў публікацыі.
Ландсбергіс узначальваў МЗС у 2020–2024 гадах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


