Жыхара Валынскай вобласці будуць судзіць ва Украіне за перадачу інфармацыі беларускім спецслужбам

7 кастрычніка, Позірк. Пра накіраванне ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да 25-гадовага жыхара Ковельскага раёна паведаміла пракуратура Валынскай вобласці (Украіна).
Мужчына абвінавачваецца “ў дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча паводле папярэдняй змовы групай асоб”.
Як сцвярджаецца, фігурант справы ў снежні 2024 года “прыняў прапанову знаёмага пра аплатнае супрацоўніцтва з замежнай спецслужбай”.
“Саўдзельнік скантактаваў валыняніна з супрацоўнікам спецыяльнай службы Беларусі (пра якую менавіта спецслужбу ідзе гаворка, не паведамляецца. — “Позірк”.), які быў гатовы плаціць за фота- і відэаздымку абаронных збудаванняў, што размешчаныя паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны”, — гаворыцца ў паведамленні нагляднага органа.
Да траўня 2025 года абвінавачаны “дасылаў фота і відэа фартыфікацый на памежжы куратару” і “выконваў іншыя яго заданні на падставе негалоснага і канфідэнцыйнага супрацоўніцтва”.
Грашовае ўзнагароджанне (сумы не называюцца) за гэта ён атрымліваў пераводамі на банкаўскую карту, адзначае пракуратура.

Украіна выдварае 47-гадовага беларуса
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- З РФ у Беларусь трапіла буйная партыя наўтбукаў, частак дронаў, зброі і тэхнікі — мытня разбіраецца ў законнасці ўвозуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка