Савет Рэспублікі ўхваліў дагавор з РФ аб узаемнай абароне грамадзян ад “неабгрунтаванага пераследу” за мяжой
7 кастрычніка, Позірк. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) 7 кастрычніка ўхваліў праект закона “Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб мерах па ўзаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага пераследу замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі”.
Перад гэтым старшыня камісіі СР НС па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік прадставіў заключэнне сваёй парламенцкай групы адносна дакумента.
Як паведамляе прэс-служба СР НС, палажэнні пагаднення “накіраваныя на абарону грамадзян бакоў, у тым ліку дзейных або былых службовых асоб, ад неабгрунтаванага крымінальнага пераследу трэцімі бакамі з улікам тэндэнцыі да палітызацыі міжнародных судовых органаў і іншых міжнародных механізмаў крымінальнай юстыцыі”.
Адзначаецца, што пагадненне ў частцы рэгулявання пытанняў імунітэтаў службовых асоб грунтуецца на прынцыпах “неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў і суверэннай роўнасці дзяржаў”, замацаваных у Статуце ААН, а таксама на падыходах Канвенцыі аб спецыяльных місіях ад 8 снежня 1969 года і нормах міжнароднага звычайнага права аб імунітэтах вышэйшых службовых асоб.
Пры гэтым дагавор “пашырае кола службовых асоб, якія карыстаюцца персанальным імунітэтам”.
Дакументам таксама вызначаецца працэдура адмовы ад імунітэту і “абавязак бакоў разгледзець пытанне аб правядзенні ўласнага расследавання, калі прымяненне мер абароны, прадугледжаных пагадненнем, было звязана з абвінавачваннем абароненай асобы ў здзяйсненні злачынства”.
Для рэалізацыі пагаднення бакі прызначаюць цэнтральныя органы, якімі з’яўляюцца Генеральныя пракуратуры Беларусі і РФ.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ратыфікавала згаданае пагадненне 16 верасня.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) раней назвала дакумент “палітычнай дэкларацыяй”, нагадаўшы, што, у адпаведнасці з арт. 35 Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дагавораў, ніякія дамовы паміж Беларуссю і Расіяй не ствараюць абавязкаў для трэціх краін, дзе злачынцы двух рэжымаў могуць быць арыштаваныя сёння, што “робіць будучы дакумент па сваёй сутнасці палітычнай дэкларацыяй”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- З РФ у Беларусь трапіла буйная партыя наўтбукаў, частак дронаў, зброі і тэхнікі — мытня разбіраецца ў законнасці ўвозуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка