У Маладзечне дзяўчына памерла пасля татуявання ў хатніх умовах
7 кастрычніка, Позірк. 21-гадовая жыхарка Маладзечна (Мінская вобласць) памерла ў выніку заражэння крыві і адмовы органаў пасля зробленай у хатніх умовах татуіроўкі, паведаміў 7 кастрычніка Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Дзяўчына была экстрана дастаўленая ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бальніцу напрыканцы жніўня, дзе памерла праз суткі.
Паводле звестак ДКСЭ, праверка паказала, што дзяўчына “ў хатніх умовах зрабіла татуіроўку ў галіне левага перадплечча”, праз некалькі дзён пасля працэдуры “ў яе ўзнялася высокая тэмпература, а таксама ўзніклі пачырваненне і ацёк у раёне татуіроўкі”.
“Пры правядзенні судова-медыцынскай экспертызы высветлена, што смерць дзяўчыны наступіла ў выніку распаўсюджанага запаленчага працэсу ў арганізме, то бок сепсісу, які прывёў да шматорганнай функцыянальнай недастатковасці”, — гаворыцца ў паведамленні.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі ў адказ на ўварванні ў Літву аэрастатаў з кантрабандайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


