Зяленскі: Імпарт Расіяй бензіну з Беларусі — адзін з вынікаў пуцінскай вайны

4 кастрычніка, Позірк. На імпарт Расіяй бензіну з Беларусі і іншых краін звярнуў увагу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 3 кастрычніка ў традыцыйным вячэрнім звароце да народа.
“Расія імпартуе бензін, прычым у розных геаграфіях: і ў Азіі, і з Кітая і іншых краін. І ў Еўропе, у прыватнасці з Беларусі. Гэта адзін з вынікаў пуцінскай вайны. Краіна-бензакалонка* не прадае, а імпартуе бензін“, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, такія меры Расіі — следства удараў украінскай арміі па аб’ектах яе нафтахімічнага комплексу: “Гэта правільныя вынікі нашых хлопцаў: і Службы бяспекі Украіны, і нашых Узброеных сіл Украіны, нашай выведкі, нашых украінскіх вытворцаў зброі“.
3 кастрычніка на пасяджэнні стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага Зяленскі, паводле яго слоў, заслухаў даклад аб “цалкам справядлівых ударах па расійскіх аб’ектах, па іх лагістыцы, паліўным комплексе”. “Я ўдзячны нашым воінам за трапнасць. Расія выбірае вайну. Расія знішчае жыццё нашых людзей і павінна за гэта адказваць. Далёкабойнасць наша будзе павялічвацца”, — заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Напярэдадні зімы Расія і Украіна атакуюць энергетычныя аб’екты адзін аднаго. РФ засяродзілася на прадпрыемствах, якія выпрацоўваюць электраэнергію, Украіна — на нафтаперапрацоўчых заводах. У Расіі ўзнік дэфіцыт бензіну. СМІ паведамляюць пра пачатак альбо павелічэнне яго імпарту з іншых краін.
2 кастрычніка Зяленскі сустрэўся з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене.
* Бензакалонкай Расію ўпершыню назваў у 2014 годзе амерыканскі сенатар-рэспубліканец, ветэран в’етнамскай вайны Джон Макейн (1936–2018): “Расія — гэта бензакалонка, якая спрабуе выдаць сябе за дзяржаву“.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



