Ціханоўская сустрэлася з Макронам

2 кастрычніка, Позірк. За паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі і салідарнасць з беларускім народам падзякавала дэмлідэр Святлана Ціханоўская прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону падчас размовы з ім на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці 2 кастрычніка ў Капенгагене.
“Для нас вельмі каштоўна, што Францыя працягвае стаяць побач у змаганні за свабоду і правы чалавека”, — адзначыла дэмлідар, якую цытуе яе прэс-служба.
Апошні раз Ціханоўская размаўляла з Макронам у траўні.
Таксама палітык правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам, прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам, прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ і прэм’ер-міністрам Балгарыі Росэнам Жалязкавым.
Раней, як паведамляў “Позірк”, Ціханоўская правяла кароткія сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


