У Польшчы праводзіцца дазнанне па фактах шантажу, подкупу і спробаў вярбоўкі прадстаўнікоў дэмсіл Беларусі — НАУ

1 кастрычніка, Позірк. Вайсковы пракурор Нацыянальнай пракуратуры Польшчы даручыў правесці дазнанне па фактах пагроз, шантажу, подкупу і спробаў вярбоўкі з боку спецслужбаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) і дэлегатаў Каардынацыйнай рады (КР), паведаміла 1 кастрычніка прэс-служба НАУ.
Паведамляецца, што кіраўнік НАУ і дэлегат КР Павел Латушка перадаў у ходзе працэдуры дазнання адпаведную заяву пра спробы здзяйснення згаданых злачынстваў у дачыненні да 12 чалавек.
Адзначаецца, што “Латушка прадставіў польскім органам адпаведныя доказы, матэрыялы і дакументы, звязаныя з гэтай незаконнай дзейнасцю спецслужбаў рэжыму ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы”.
Дазнанне праводзяць следчыя Агенцтва ўнутранай бяспекі.
“Звяртаюся да грамадзян Беларусі, якія зазнаюць спробы ўздзеяння з боку спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі, на адрас якіх паступаюць пагрозы, шантаж, спробы вярбоўкі: інфармуйце пра гэта праваахоўныя органы Польшчы і іншых краін, дзе вы жывяце, не пакідайце без рэакцыі гэтыя незаконныя дзеянні на тэрыторыі замежных дзяржаў”, — заклікаў кіраўнік НАУ.
31 ліпеня Латушка на прэс-канферэнцыі ў Варшаве заявіў, што 27 і 28 ліпеня было зроблена сем спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў НАУ спецслужбамі Мінска.
“Паводле нашага аналізу, да гэтых дзеянняў датычныя наступныя структуры: КДБ, ГВУ Міністэрства абароны <…>, а таксама спецыяльнае падраздзяленне МУС, якое фактычна атрымала функцыі выведкі і называецца ГУБАЗіК”, — дадаў палітык.
“Для вярбоўкі выкарыстоўваюцца асабістыя паведамленні ў мэсэнджарах, адрасаваныя канкрэтным супрацоўнікам нашай каманды. [У іх] утрымліваецца інфармацыя і пагрозы ў дачыненні да 17 супрацоўнікаў НАУ. У гэтых СМС-паведамленнях утрымліваюцца наступныя пытанні <…>: “Усе маюць патрэбу ў грошах. Я прапаную табе супрацу, за інфармацыю плачу тры тысячы. Ад першага выніку залежыць далейшая аплата. Перадай Латушку, што яму — <…> [канец]“, — працягнуў кіраўнік НАУ.
У камунікацыі, паводле яго слоў, выкарыстоўваецца шантаж, спробы подкупу, фізічныя пагрозы, дыскрэдытацыя супрацоўнікаў, псіхалагічны ціск, прапануецца “пачаць жыццё з чыстага ліста і вярнуцца ў Беларусь у абмен на выкананне пэўных заданняў”.
Каманда НАУ і раней сутыкалася з падобнымі дзеяннямі з боку спецслужбаў, падкрэсліў тады Латушка: “Аднак апошнім часам мы назіраем сканцэнтраваны рост такіх спробаў”.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

