Расійскія вайскоўцы праходзяць лячэнне ў санаторыі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі ў Сочы — BelPol

30 верасня, Позірк. Санаторый “Беларусь” у Сочы (РФ) “даўно і рэгулярна” абслугоўвае расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, паведамляе аб’яднанне BelPol.
Адзначаецца, што лячэнне і рэабілітацыя вайскоўцаў праводзіцца на сродкі з бюджэту Краснадарскага краю (Расія).
Доступ да паслуг санаторыя маюць “не толькі вайскоўцы і добраахвотнікі, якія ўдзельнічаюць у “аперацыі”, але і іх жонкі”, адзначае аб’яднанне.
“У пераліку паслуг — ад бурбалкавых ваннаў “Чабор і Цытранела” і масажаў паясніцы да кіслародных кактэйляў. Акрамя таго, установа з задавальненнем прымае калектывы прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Сярод кліентаў, напрыклад, акцыянернае таварыства “Доследная канструктарскае бюро “Наватар” — вытворца ракет” Калібр”, — гаворыцца ў публікацыі.
Рэжыму Аляксандра Лукашэнкі “ўсё адно, на чым зарабляць”, “галоўнае — прыбытак, нават калі гаворка ідзе пра вайну і акупантаў”, адзначае аб’яднанне.
BelPol падкрэслівае, што гэтая інфармацыя перададзеная “зацікаўленым партнёрам”.
Санаторый “Беларусь” належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі прадаставіў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а затым цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

