На фоне праблем з экспартам прадукцыі машынабудавання Лукашэнка заявіў, што яна “запатрабаваная ва ўсіх кутках зямнога шара”
28 верасня, Позірк. Беларуская прадукцыя машынабудавання “запатрабаваная ва ўсіх кутках зямнога шара”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 верасня з нагоды Дня машынабудаўніка.
Ён назваў галіну “адной з найважнейшых для эканомікі Беларусі”, бо яна “дае працоўныя месцы дзясяткам тысяч жыхароў рэспублікі”.
“Упэўнены, і ў далейшым, выкарыстоўваючы назапашаны досвед і вынікі сучасных дасягненняў, работнікі Міністэрства прамысловасці, навуковых канструктарскіх бюро, прадпрыемстваў галіны выканаюць адказныя задачы па забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту, што яшчэ больш умацуе нашы пазіцыі на міжнародным рынку”, — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Разам з тым, паводле афіцыйнай статыстыкі, у беларускім машынабудаванні ёсць праблемы.
З праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата вынікае, што ўклад у агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі машынабудаўнічай галіны ў першым паўгоддзі 2025 года склаў 5,1% — на 0,3 працэнтных пункта менш, чым годам раней (5,4%).
Удзельная вага стратных арганізацый апрацоўчай прамысловасці, у якую ўваходзіць машынабудаванне, за год павялічылася на 3,9 працэнтных пункта (з 18% за студзень — ліпень 2024-га да 21,9% за аналагічны перыяд 2025-га). Пры тым што ў цэлым па эканоміцы (без уліку суб’ектаў малога прадпрымальніцтва) доля стратных арганізацый за сем месяцаў у гадавым выражэнні вырасла на 3,1 п.п. (з 13,9% да 17%).
Запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці ў грашовым выражэнні за год павялічыліся на 34% (з 8 млрд 314,37 млн да 11 млрд 139 млн 502 тыс.).
На праблемы ў прамысловасці Лукашэнка ўказаў 23 верасня ў Мінску на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.
“[Тэмпы росту] ВУП — 101,6%, але прасядаюць галоўныя галіны, — адзначыў ён. — І мяне што здзіўляе: я вам даручыў заняцца непасрэдна прамысловасцю <…>. Прамысловасць — ваша пытанне. Пытанне нумар адзін. Арганізоўвайце, напружвайце, прадавайце. Таму што экспарт у нас, што больш за ўсё напружвае, асеў на 2,5%”.
Буйныя прамысловыя прадпрыемствы — БелАЗ, БМЗ, МТЗ, МАЗ, а таксама канцэрны “Белнафтахім” і “Беллеспаперапрам” не выканалі заданні па пастаўках прадукцыі ў Расію. Пра гэта, паводле паведамлення беларускай амбасады ў Маскве, ішла гаворка 10 верасня на пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.
“Нягледзячы на станоўчую дынаміку тэмпаў росту экспарту, адзначаныя негатыўныя тэндэнцыі па асобных таварных групах, невыкананне экспартных заданняў асобнымі дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі”, — гаварылася ў прэс-рэлізе.
Мінэканомікі: Беларусь у Афрыцы мяняе трактары на апельсіны
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


