Галоўны праціўнік БелАЭС Літва абраная ў Савет кіраўнікоў МАГАТЭ

20 верасня, Позірк. У Савет кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) на бліжэйшыя гады абрана адзінаццаць дзяржаў, у тым ліку Літва — галоўны праціўнік працы Беларускай АЭС.
Паводле інфармацыі на сайце МАГАТЭ, на 69-м пленарным пасяджэнні агенцтва 19 верасня апрача Літвы ў кіроўны орган выбраныя Бельгія, Іарданія, Нігер, Перу, Партугалія, Румынія, Саудаўская Аравія, Тога, Філіпіны і Чылі.
З афіцыйнага паведамлення незразумела, які тэрмін іх паўнамоцтваў — у адным шэрагу згадваецца як перыяд 2025–2026 гадоў, так і перыяд 2025–2027 гадоў. Літоўскае знешнепалітычнае ведамства кажа пра другі тэрмін.
Савет кіраўнікоў — адзін з двух кіроўных органаў МАГАТЭ (іншы — Генеральная канферэнцыя). Паводле звестак на сайце арганізацыі, “Савет разглядае фінансавыя ведамасці, праграму і бюджэт МАГАТЭ і выносіць па іх рэкамендацыі Генеральнай канферэнцыі”, а таксама “разглядае заявы пра прыём у члены агенцтва, зацвярджае пагадненні аб гарантыях і публікуе нормы бяспекі”. Акрамя таго, гэты орган прызначае генеральнага дырэктара МАГАТЭ, які зацвярджаецца Генеральнай канферэнцыяй.
Як паведамляў “Позірк”, у першым квартале 2026 года эксперты МАГАТЭ маюць намер ацаніць бяспеку эксплуатацыі БелАЭС (місія OSART).
Літва — самы актыўны і паслядоўны крытык БелАЭС з моманту ўзнікнення ідэі будаўніцтва. Палітыкі і ядзерны рэгулятар гэтай балтыйскай дзяржавы неаднаразова патрабавалі ад Мінска адказаць на пытанні пра выбар пляцоўкі будаўніцтва (станцыя збудаваная за 50 км ад літоўскай сталіцы — Вільнюса), трываласць крытычнага абсталявання аб’екта да сейсмічных з’яў і падзення буйных паветраных суднаў, выкананне рэкамендацый па выніках стрэс-тэстаў, імавернасную ацэнку бяспекі, пажарную бяспеку ды інш.
Збудаванне Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


