ВУП Беларусі ў студзені — жніўні 2025 года вырас на 1,6% — Белстат

17 верасня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся за студзень — жнівень 2025 года на 1,6% да аналагічнага перыяду 2024-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Паводле звестак ведамства, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 180,1 млрд рублёў.
У студзені 2025 года гэты паказчык быў на ўзроўні 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — 2,5% (101,4 млрд), студзені — чэрвені — 2,1% (129 млрд), студзені — ліпені — 1,3% (155,2 млрд).
17 лютага пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі на той момант прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка (10 сакавіка прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка) заявіў дзяржСМІ, што першы месяц года склаўся “добра, вышэй за нашы прагнозы“. Паводле яго слоў, студзеньскія тэмпы “неабходна ўтрымаць на ўвесь квартал”. Статыстыка сведчыць, што гэта зрабіць не ўдалося.
Вайна і звязаныя з гэтым эканамічныя праблемы ў 2025 годзе не знікнуць, “нават калі будуць нармальныя зрухі на фронце“, таму сітуацыя для беларускай эканомікі “будзе няпростая“, заявіў Лукашэнка 26 студзеня на прэс-канферэнцыі пасля галасавання на мерапрыемстве, якое ўлады лічаць “прэзідэнцкімі выбарамі“.
Эканоміка Беларусі будзе павольна “астываць” у сярэднетэрміновай перспектыве пры адсутнасці моцных знешніх шокаў, гаварылася ў прагнозе даследчага цэнтра BEROC па выніках першай паловы 2025 года. На думку экспэртаў, вяртанне да раўнаважнага стану “чакаецца працяглым“, бо ўзровень перагрэву ў другім квартале 2025 года“заставаўся паблізу рэкордных значэнняў з 2014 года, а агулам не жорсткая эканамічная палітыка прадоўжыць падтрымліваць высокі ўзровень унутранага попыту”. “Рост ВУП прагназуецца блізу 2% у 2025 годзе з наступным запаволеннем да 0-1,5% у 2026-м“, — адзначыў BEROC.
Паводле зацверджаных Лукашэнкам найважнейшых эканамічных прагнозных (дэ-факта — планавых) параметрах на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназуе Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка.
24 чэрвеня аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў макраэканамічным прагнозе на 2025-2027 гады адзначылі, што чакаюць рост ВУП Беларусі па выніках 2025 года на ўзроўні 3%.
Міжнародны валютны фонд у красавіцкім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025 годзе на 2,8%.
12 чэрвеня Сусветны банк выдаў прагноз, згодна з якім беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 2,2%.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП на 2,5%.
У студзені 2024 года прырост ВУП Беларусі складаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%, студзені — ліпені — 5,5%, студзені — жніўні — 4,9%, студзені — верасні — 4,5%, студзені — кастрычніку — 4,2%, студзені — лістападзе — 3,9%, па выніках года — 4%.


- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

