Улады ў Мінску павінны гарантаваць бяспеку Статкевіча — Amnesty International

16 верасня, Позірк. Месцазнаходжанне беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча, які адмовіўся ад дэпартацыі ў Літву, “павінна быць неадкладна раскрытае, яго бяспека — гарантаваная, а далейшае ўтрыманне пад вартай — спыненае”, гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
У арганізацыі заявілі, што “адсутнасць інфармацыі пра лёс і месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча выклікае глыбокую занепакоенасць”. “Існуюць абгрунтаваныя асцярогі, што ўлады Беларусі вярнулі яго ў турму. Для таго, што з ім здарылася, ёсць дакладнае і простае вызначэнне: гвалтоўнае знікненне”, — падкрэсліваюць праваабаронцы.
“Гвалтоўнае знікненне Мікалая Статкевіча пасля яго адмовы пакінуць радзіму — страшны напамін пра тое, наколькі цяжкай застаецца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пры Аляксандры Лукашэнку. І давайце не будзем памыляцца наконт нядаўняга вызвалення зняволеных: улады Беларусі зусім не выпраўляюць несправядлівасць ці праяўляюць добрую волю — калі яны працягваюць адвольна затрымліваць людзей у адплату за выказванне іншадумства”, — заявіла прадстаўніца Amnesty International Марыя Гур’ева.
Яна падкрэсліла, што беларускія ўлады “павінны спыніць выкарыстоўваць людзей, зняволеных у турме паводле палітычных матываў, у якасці разменнай манеты на міжнароднай арэне”, яны абавязаны “неадкладна і безумоўна вызваліць усіх, хто заключаны ў турму за спробу рэалізаваць свае правы чалавека”.
“І яны не павінны прымушаць кагосьці да выгнання”, — дадала праваабаронца.
Мікалай Статкевіч, які быў затрыманы ў маі 2020 года і пазней асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, і яшчэ 51 чалавек былі вызвалены 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай вызвалення быў выезд за мяжу. Вызваленых павезлі ў Літву, аднак Статкевіч адмовіўся выконваць умову Лукашэнкі. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю.
Яго далейшы лёс невядомы. У атачэнні Статкевіча не выключаюць, што яго вярнулі ў папраўчую калонію ў Глыбокім (Віцебская вобласць), дзе ён да гэтага часу ўтрымліваўся.
Жонка Статкевіча Марына Адамовіч падала ў міліцыю заяву ў сувязі з ягоным знікненнем.
Беларускія праваабаронцы 16 верасня вярнулі Мікалаю Статкевічу статус палітвязня.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства