Мікалаю Статкевічу вернуты статуc палітзняволенага

16 верасня, Позірк. Палітыку Мікалаю Статкевічу, які пасля вызвалення адмовіўся ад выезду за мяжу, вернуты статус палітзняволенага, паведамілі “Позірку” ў праваабарончым цэнтры “Вясна”.
Напярэдадні, 15 верасня, ён быў яшчэ ў статусе былога палітвязня. У “Вясне” патлумачылі гэта “тэхнічным момантам”. “Яго не паспелі вярнуць у спіс палітвязняў — хутка гэта зробяць”, — заявілі ў праваабарончым цэнтры.
Статкевіч, які быў затрыманы ў траўні 2020 года і пазней асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, і яшчэ 51 чалавек былі вызваленыя 11 верасня ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай вызвалення быў выезд за мяжу. Вызваленых павезлі ў Літву, аднак Статкевіч адмовіўся выконваць умову Лукашэнкі. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю.
Яго далейшы лёс невядомы. У асяроддзі Статкевіча не выключаюць, што яго вярнулі ў папраўчую калонію ў Глыбокім (Віцебская вобласць), дзе ён дагэтуль утрымліваўся. Жонка Статкевіча Марына Адамовіч падала ў міліцыю заяву ў сувязі з яго знікненнем.
На 16 верасня ў Беларусі 1.168 палітвязняў.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаФілармонія ў Брэсце рэкламуе канцэрт расійскага рэпера Kamazz, якога не ўпусцілі Літва і Эстонія за выступы на акупаванай тэрыторыі УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперты European Democracy Hub: ЕС не трэба капіяваць падыход ЗША да Мінска, трэба падтрымліваць дэмсілы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка