Мінск 16:37

6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас

Ілюстрацыйнае фота: Sebastian Pocieha / unsplash.com

15 верасня, Позірк. Агульная плошча паляўнічых угоддзяў у Беларусі складае 17,2 млн гектараў, за 40 гадоў яна скарацілася амаль на 1 млн — за кошт тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, і асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, дзе паляванне забароненае. Такія даныя прывёў на прэс-канферэнцыі 15 верасня ў Мінску начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Казарэз.

Асноўнымі арандатарамі паляўнічых угоддзяў з’яўляюцца Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (64% агульнай плошчы) і Мінлясгас (18%). Іншымі арандатарамі з’яўляюцца “розныя камерцыйныя арганізацыі, у тым ліку — без ведамаснай падпарадкаванасці”, — адзначыў чыноўнік.

Пры гэтым, паводле слоў Казарэза, Кіраўніцтву спраў прэзідэнта ў бязвыплатнае карыстанне перададзена каля 6%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: