За эпізодам вучэнняў “Захад-2025” у Беларусі 15 верасня назіраюць прадстаўнікі трох краін НАТО

15 верасня, Позірк. За эпізодам вучэнняў “Захад-2025” на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаў, Мінская вобласць) 15 верасня назіраюць прадстаўнікі трох краін НАТО — ЗША, Турцыі і Венгрыі, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны.
Ведамства сцвярджае, што “амерыканскі вайсковы аташэ падзякаваў міністру абароны” Віктару Хрэнін “за запрашэнне назіраць” за манеўрамі. У сваю чаргу беларускі міністр даручыў даць “амерыканскім гасцям лепшыя месцы, паказаць абсалютна ўсё, што іх цікавіць”.
Агулам на вучэннях прысутнічаюць назіральнікі з 23 дзяржаў, адзначае Мінабароны.
Беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” праходзяць 12–16 верасня на палігонах абедзвюх краін, а таксама ў акваторыях Балтыйскага і Баранцава мораў.
У першы дзень вучэнняў Хрэнін заявіў, што манеўры праводзяцца “на значным аддаленні ад паўднёвых і заходніх межаў” і не скіраваныя “супраць нейкай канкрэтнай краіны або краін”.
Напярэдадні згаданых вучэнняў Літва падвысіла пільнасць, Латвія — закрыла неба ля межаў з Беларуссю і РФ, Польшча — закрыла саму мяжу з Беларуссю.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


