Долар і юань істотна патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

15 верасня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 верасня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 3,0396 рубля (-1,37%; -0,0422), юаня — да 4,2474 за 10 (-1,28%; -0,0551).
Расійскі рубель падаражэў да 3,6392 за 100 (+0,34%; +0,0124).
Таргі еўра не праводзіліся. 12 верасня ён патаннеў да 3,5911 рубля.
На мінулым працоўным тыдні (8–12 верасня) долар падаражэў на 2,41% (з 3,0094 да 3,0818), еўра — на 3,01% (з 3,4863 да 3,5911), юань — на 2,41% (з 4,2011 да 4,3025 за 10); расійскі рубель патаннеў на 1,86% (з 3,6955 да 3,6268 за 100).
9 верасня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў падкрэсліў, што “сітуацыя на валютным рынку павінна заставацца кантраляванай”. “Пры гэтым па-ранейшаму неабходна не дапускаць празмернай валацільнасці абменнага курсу нацыянальнай валюты”, — сказаў ён.
Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце ад пачатку года павялічылася амаль на 2 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка