МАГАТЭ ў 2026 годзе ацэніць бяспеку эксплуатацыі БелАЭС

15 верасня, Позірк. Эксперты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у 2026 годзе ацэняць бяспеку эксплуатацыі Беларускай АЭС (місія OSART), вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства энергетыкі.
Паводле інфармацыі ведамства, беларуская дэлегацыя, якая ўдзельнічае ў 69-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ 15–19 верасня ў Вене, сярод іншага абмяркуе падрыхтоўку місіі OSART з прадстаўнікамі Дэпартамента тэхнічнага супрацоўніцтва і Дэпартамента ядзернай і фізічнай бяспекі згаданай міжнароднай арганізацыі.
“Працоўнай праграмай таксама прадугледжаныя двухбаковыя сустрэчы з дэлегацыямі краін-партнёраў для абмеркавання супрацы ў сферы ядзернай энергетыкі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мінэнерга адзначыла, што на пленарным пасяджэнні канферэнцыі МАГАТЭ будуць разгледжаныя штогадовыя справаздачы і прынятыя рашэнні па “ключавых для галіны пытаннях”, сярод якіх “гарантаванне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, прымяненне гарантый, праграмы тэхнічнай супрацы, развіццё ядзерных тэхналогій”.
Згодна з данымі на сайце МАГАТЭ, місію OSART у Беларусі плануецца правесці ў першым квартале 2026 года.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


