Стасункі Беларусі і Нікарагуа “дынамічна развіваюцца”, сцвярджае Лукашэнка

15 верасня, Позірк. Стасункі Беларусі і Нікарагуа, заснаваныя на “ўзаемнай павазе і даверы, прыхільнасці да агульначалавечых каштоўнасцяў і сацыяльнай справядлівасці”, характарызуюцца “дынамічным развіццём”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 15 верасня ўлады гэтай краіны ў Цэнтральнай Амерыцы з Днём незалежнасці.
Віншаванне адрасаванае супрэзідэнтам Даніэлю Артэгу і яго жонцы Расарыё Мурыльё. Інстытут двоеўладдзя, які фактычны замацоўвае сямейны рэжым праўлення, дзейнічае ў Нікарагуа са студзеня 2025 года.
“Нашы краіны працуюць над рэалізацыяй сумесных гандлёва-эканамічных праектаў, паспяхова ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках, разам праводзяць маштабныя культурныя мерапрыемствы, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба Лукашэнкі. — Разлічваю на далейшае ўмацаванне дружалюбных сувязей і паглыбленне канструктыўнай супрацы ў сферах агульнага інтарэсу на карысць абедзвюх дзяржаў”.
Ніякіх канкрэтных лічбаў, якія пацвярджалі б эканамічны поспех развіцця стасункаў дзвюх краін, віншавальнік не прывёў.
19 ліпеня Лукашэнка, віншуючы ўлады і народ Нікарагуа з “46-й гадавінай трыумфу Сандынісцкай рэвалюцыі”, заявіў, што “ўзаемавыгаднае партнёрства” штогод узмацняецца і “ў хуткім часе прынясе адчувальныя вынікі для абедзвюх краін”. Адметна, што пра “адчувальныя вынікі”, якія ў “хуткім часе” пачне даваць двухбаковая супраца, Лукашэнка адзначаў і ў леташнім віншаванні на адрас кіраўніцтва Нікарагуа.
Сёлета ў сярэдзіне красавіка Савет міністраў Беларусі зацвердзіў дадатковае пагадненне з Нікарагуа аб выдзяленні экспартных крэдытаў на пастаўкі беларускай тэхнікі.
18 ліпеня 2023 года Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў. Дагавор набыў моц у лютым 2024 года.
Тагачасны прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 14 ліпеня 2023 года падпісаў праект міжурадавага пагаднення з Нікарагуа пра стварэнне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнай супрацы.
15 ліпеня 2024 года Лукашэнка ўхваліў праекты міжурадавых пагадненняў Беларусі з Кубай і Нікарагуа аб “супрацы і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах”.
Амбасада Беларусі на Кубе (па сумяшчальніцтве адказвае за стасункі з Нікарагуа) не прыводзіць ніякіх лічбаў узаемнага гандлю Мінска і Манагуа. Схематычны графік на сайце дыпмісіі дае зразумець, што аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі з 2017 года пераважна падаў, склаўшыся ў 2021 годзе прыкладна на ўзроўні 1,2 млн долараў (большая частка прыпадае на беларускі экспарт). Пазнейшая краінавая статыстыка знешняга гандлю Белстатам засакрэчаная.
Нікарагуа традыцыйна падтрымлівае Беларусь і Расію на міжнародным узроўні, напрыклад, не прымаючы скіраваныя супраць іх рэзалюцыі Генасамблеі ААН. Некаторыя эксперты сцвярджаюць, што ўлады краіны фактычна гандлююць сваім палітычным голасам на міжнароднай арэне.
Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком МЗС Нікарагуа Дэнісам Манкада Каліндрасам 19 траўня 2023 года ў Мінску адкрыта захапіўся палітычнай дзейнасцю аўтарытарнага прэзідэнта Артэгі.
Нікарагуа аднесена да катэгорыі небяспечных краін для беларусаў, якія пераследуюцца на радзіме з палітычных матываў, гаворыцца ў даследаванні арганізацыі “Прававая ініцыятыва”.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Прынцыповасць Статкевіча дае нам усім прыкладМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства