Лукашэнка назваў Беларусь “правераным партнёрам” Зімбабвэ

15 верасня, Позірк. Гатоўнасць паглыбляць “дружалюбныя стасункі” з Зімбабвэ выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 15 верасня прэзідэнта гэтай афрыканскай дзяржавы Эмерсана Мнангагву з 83-годдзем.
“Пацвярджаю гатоўнасць Мінска, праверанага партнёра Харарэ, да рэалізацыі ўсёабдымнай “Дарожнай карты” супрацы на 2026–2030 гады і новых узаемавыгадных праектаў у розных сферах”, — прыводзіць словы віншавальніка яго прэс-служба.
На думку Лукашэнкі, палітыка Мнангагвы “прыносіць адчувальныя вынікі: Зімбабвэ ўпэўнена рухаецца шляхам мадэрнізацыі, карыстаецца заслужаным міжнародным аўтарытэтам”.
У аналагічным леташнім віншаванні Лукашэнка сцвярджаў, што на “меркаванне, багаты кіраўнічы і жыццёвы досвед” лідара Зімбабвэ “арыентуюцца не толькі суседзі, але і іншыя дзяржавы кантынента”.
Палітык таксама выказваў спадзеў на працяг “руху наперад <…> на карысць Беларусі і Зімбабвэ”. “Трымаючыся разам і абапіраючыся на ўзаемную дапамогу, мы зможам дасягнуць яшчэ больш высокіх вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця для дабрабыту нашых народаў”, — падкрэсліваў Лукашэнка.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных звестак па двухбаковым тавараабароце няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн долараў.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва.
У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам, на сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск прэзідэнта.
Па выніках перагавораў 14 траўня 2025 года ў Мінску Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва падпісалі дарожную карту стратэгічнага двухбаковай супрацы і партнёрства на 2026–2030 гады. Афрыканскі палітык прыбыў у Мінск пасля ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня перамогі ў Маскве.
Летась Беларусь двойчы накіроўвала ў Зімбабвэ гуманітарную дапамогу для пераадолення наступстваў засухі.


- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

