Мінск 00:14

КДБ прызнаў “Платформу 375” “экстрэмісцкім” фарміраваннем

12 верасня, Позірк. “Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнана ініцыятыва “Платформа 375”. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржбяспекі 4 верасня.

Датычным да яго названы Кірыл Пазняк 1977 года нараджэння.

У структуру “фарміравання” ўключаны акаўнты ў сацсетках і на “Ютубе”.

“Платформа 375” — гэта незалежны праект, які публікуе навіны з рэгіёнаў Беларусі з акцэнтам на Магілёўскую вобласць. У верасні быў уключаны ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Цяпер у спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 311 пазіцый.

Падзяліцца: