Мінск 01:48

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек

12 верасня, Позірк. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек, зараз іх у Беларусі 1.168, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Такі статус цяпер маюць узятыя пад варту і прыгавораныя да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Максім Дзергачоў, Маргарыта Шчырэц, Васіль Садоўскі, Вячаслаў Бераставы, Дзмітрый Патырын, Кірыл Нгуен, а таксама накіраваны да адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову асуджаны паводле ч. 1 арт 342 КК Уладзіслаў Анічкін, Ігар Клачко, Аляксандр Шкрадаў.

Праваабаронцы патрабуюць у беларускіх уладаў неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў адносінах да грамадзян краіны.

Апроч “Вясны” адпаведную заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”; Lawtrend; Respect-Protect-Fulfill; Беларускі ПЭН; Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Падзяліцца: