50 тыс. еўра для палітвязняў, якія выйшлі 11 верасня, сабрана за тры гадзіны

11 верасня, Позірк. Замоўленыя фондам салідарнасці BySol 50.000 еўра для палітвязняў, якія выйшлі 11 верасня, сабраныя крыху больш чым за тры гадзіны, вынікае з актуальнай інфармацыі на старонцы збору.
Пра збор было абвешчана а 17.43 паводле беларускага часу, запытаная сума была сабраная а 20.52.
“Толькі што на волю выйшлі новыя палітвязні. Гэта радасная, але і трывожная навіна, якая патрабуе максімальнага ўдзелу. Пасля многіх гадоў турмы, людзей прымусова дэпартуюць з роднай краіны. З падарваным здароўем і без сродкаў да існавання. Без нашай з вамі дапамогі гэтым людзям будзе невыносна складана”, — адзначыла пры размяшчэнні аб’явы арганізацыя.
Фонд паведаміў, што кожны вызвалены атрымае 1.000 еўра праз BySol са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, “аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх пытанняў”.
“Таму мы адкрываем збор на 50.000 еўра для дапамогі палітвязням, якія былі адпушчаныя. Мы мяркуем, што многія з іх будуць у цяжкім стане і некаторым спатрэбіцца тэрміновая дапамога“, — адзначыў фонд.
11 верасня пасля сустрэчы намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША ва Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску стала вядома, што “на просьбу прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў“ той прыняў пастанову аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь“.
Агулам памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка