Мінск 21:47

У “Белавія” пакуль не маюць падрабязнасцей па пытанні зняцця з кампаніі санкцый ЗША

11 верасня, Позірк. Авіякампанія “Белавія” “з натхненнем успрыняла заяву прадстаўніка прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джона Коўла аб зняцці санкцый”, заявіў у каментары дзяржСМІ першы намеснік генеральнага дырэктара авіяаперавозчыка Глеб Пархамовіч.

Паводле яго, рашэнне “стала, з аднаго боку, нечаканым для авіякампаніі, але, з другога боку, доўгачаканым”.

“На жаль, мы падрабязнасцей цяпер не маем. Як толькі яны стануць нам вядомыя, авіякампанія выступіць з афіцыйным паведамленнем”, — паабяцаў Пархамовіч.

Пра тое, што ЗША здымаюць санкцыі з беларускай авіякампаніі “Белавія”, заявіў 11 верасня намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Кіта Келлага Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску.

Падзяліцца: