Мінск 19:30

Беларусь трэці месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці

Фота: МЗС РФ

10 верасня, Позірк. Па выніках студзеня — ліпеня 2025 года Беларусь заняла чацвёртае месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па дынаміцы прамысловай вытворчасці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Па выніках студзеня краіна займала другое месца, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка — трэцяе, студзеня — траўня і студзеня — чэрвеня — чацвёртае.

У цэлым па ЕАЭС аб’ём прамысловай вытворчасці за сем месяцаў павялічыўся ў гадавым вымярэнні на 1,2% (за студзень — ліпень 2025-га гадавы рост складаў 1,7%): у Кыргызстане — на 11,3% (+10,2%), Казахстане — на 6,9% (+6,5%), Расіі — на 0,8% (+1,4%); у Беларусі аб’ём прамвытворчасці знізіўся знізіўся на 0,3% (+0,3%), у Арменіі — на 9,8% (-12,1%).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: