Мінск 19:20

Спажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат

Фота: 1prof.by

10 верасня, Позірк. Спажывецкія цэны ў жніўні 2025 года знізіліся на 0,3%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У параўнанні са снежнем 2024 года цэны выраслі на 5,3%.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай № 4 ад 27 студзеня вызначыла паказчыкі штомесячнага (з нарастаннем) дапушчальнага павелічэння цэн: у студзені цэны не павінны былі вырасці больш, чым на 0,7% (па факце — +0,7%), па выніках студзеня — лютага — на 1,9% (+2%), студзеня — сакавіка — на 2,2% (+2,8%), студзеня — красавіка — на 2,7% (+3,8%), студзеня — траўня — на 3% (+4,5%), студзеня — чэрвеня — 3,3% (5,4%), студзеня — ліпеня — 3,4% (5,6%), студзеня — жніўня — 3,4% (5,3%).

Далей: студзеня — верасня — 3,7%, студзеня — кастрычніка — 4,1%, студзеня — лістапада — 4,4%, студзеня — снежня — 5% (гэтая адзнака з’яўляецца зацверджанай Аляксандрам Лукашэнкам на 2025 год).

Падзяліцца: