Пагранічнікі і АМАП затрымалі на мяжы з Польшчай мужчын, якія спрабавалі запусціць аэрастат

9 верасня, Позірк. Чатырох грамадзян Беларусі затрымалі ўначы 7 верасня пагранічнікі “пры сілавой падтрымцы” АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Як сцвярджаецца, мужчыны “спрабавалі запусціць шар з прысядзібнага ўчастка ў Камянецкім раёне”. Падчас затрымання яны “не выканалі законныя патрабаванні вайскоўцаў і паспрабавалі ўцячы”.
“Паблізу месца затрымання былі выяўленыя і вынятыя больш за 100 газавых балонаў, 5 скрынак з аэрастатычнымі шарамі, 25 GPS-трэкераў, цеплавізар, а таксама 8 сім-карт польскага аператара мабільнай сувязі”, — паведаміла ведамства.
У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс “за парушэнне пагранічнага рэжыму і невыкананне законных патрабаванняў службовай асобы пры выкананні абавязкаў”. Ім пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (4.200 рублёў), грамадскія працы ці адміністрацыйны арышт.
6 жніўня Дзяржпагранкамітэт паведаміў, што аператыўныя супрацоўнікі Гродзенскай пагранічнай групы знайшлі гараж з метэазондамі і нелегальную майстэрню для вытворчасці дронаў.
2 жніўня паведамлялася, што пагранічнікі затрымалі ў раёне вёскі Прывалка (Гродзенскі раён) ля беларуска-літоўскай мяжы грамадзяніна Беларусі з “абсталяваннем для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці”: “На месцы затрымання ў гаспадарчых пабудовах былі знойдзеныя 50 балонаў з газам, 18 аэрастатычных шароў і 12 GPS-навігатараў”.
Аэрастатычныя шары выкарыстоўваюцца для транспартавання ў суседнія з Беларуссю еўрапейскія краіны кантрабандных грузаў, часцей за ўсё, цыгарэт.
За першую палову 2025 года ў Літве затрымана і вынята больш за 805 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры.
У 2024 годзе і першай палове 2025-га было распачата 20 дасудовых расследаванняў па фактах перавозкі кантрабанды пры дапамозе метэазондаў ці дронаў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека