Мінск 19:06

З пачатку 2025 года колькасць зафіксаваных суседнімі краінамі ЕС спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі перавысіла 35 тыс.

Крыніца: strazgraniczna.pl

9 верасня, Позірк. 35.008 спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі зафіксавалі за студзень — жнівень і першы тыдзень верасня 2025 года суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных даных іх пагранічных службаў.

На долю Польшчы прыпадае 69,5% спробаў (24.346), Латвіі — 27,1% (9.496), Літвы — 3,3% (1.166).

За аналагічны леташні перыяд было зафіксавана 29.202 спробы, у тым ліку Польшчай — 24.488 (83,9%), Латвіяй — 4.185 (14,3%), Літвой — 529 (1,8%).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: