Мінск 04:24

Пагроза з Беларусі знікне, толькі калі яна стане свабоднай — Ціханоўская пра паведамленні Кіева аб расійскіх дронах з беларускай тэрыторыі

7 верасня, Позірк. “Рэжым Лукашэнкі датычны да агрэсіі Расіі, што ставіць пад пагрозу як украінцаў, так і беларусаў. Гэтая пагроза знікне толькі тады, калі Беларусь стане свабоднай”, — так пракаментавала Святлана Ціханоўская паведамленні ўкраінскіх уладаў пра тое, што падчас апошняй начной атакі некаторыя расійскія дроны заляцелі з беларускай тэрыторыі.

Паводле слоў дэмлідара, адказам на гэтую самую масавую начную атаку (больш за 800 дронаў і 13 ракет), падчас якой упершыню быў пашкоджаны будынак ураду ў Кіеве, павінны стаць больш рашучыя дзеянні: “новыя санкцыі, узмацненне супрацьпаветранай абароны, непахіснае адзінства”.

Раніцай 7 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, “паводле папярэдняй інфармацыі, некалькі дронаў перасеклі мяжу Украіны і Беларусі”.

“Свет можа прымусіць крамлёўскіх злачынцаў спыніць забіваць, патрэбная толькі палітычная воля”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Падзяліцца: