Мінск 03:59

Пошукі турыста з Беларусі ў гарах расійскай Кабардзіна-Балкарыі працягнуцца 7 верасня

Аблёт мясцовасці на верталёце
Відэа: прэс-служба МНС РФ / стоп-кадр: "Позірк"

6 верасня, Позірк. Пошукі турыста з Беларусі ў гарах Эльбрускага раёна Кабардзіна-Балкарыі 6 верасня не займелі поспеху і былі прыпыненыя ў 20:15, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях гэтага расійскага рэгіёну.

У пошуках удзельнічалі 22 чалавекі — ратавальнікі Эльбрускага высакагорнага ПСА МНС РФ, цэнтра “Лідар”, быў задзейнічаны верталёт МНС.

Пошукава-выратавальныя работы плануецца аднавіць 7 верасня.

Удзень 6 верасня МНС Кабардзіна-Балкарыі заявіла, што незарэгістраваны турыст з Беларусі не выходзіць на сувязь. Паводле інфармацыі ведамства, 26-гадовы мужчына планаваў падняцца на гару Церскалак (3.800 м).

Пры гэтым расійскія тэлеграм-каналы навін паведамілі, што з турыстам няма сувязі ўжо чатыры дні. У МНС звярнуліся яго сваякі.

Падзяліцца: