Мінск папрасіў прадстаўніка Святога Пасаду перадаць “кіраўніцтву ў Ватыкане” інфармацыю пра “шпіянаж” манаха Гавела

6 верасня, Позірк. Улады Беларусі звярнуліся да прадстаўніка Святога Пасаду, верагодна, да апостальскага нунцыя Іньяца Чэфалья, з прапановай “давесці аб’ектыўную інфармацыю” пра акалічнасці затрымання грамадзяніна Польшчы, манаха-кармеліта Гжэгажа Гавела да “кіраўніцтва ў Ватыкане”, вынікае з заявы ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандра Румака.
Паводле слоў чыноўніка, які пракаментаваў сітуацыю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу, гэта было зроблена, “каб там разумелі сутнасць гэтага пытання і каб не складалася ўражанне, якое спрабуе навязаць менавіта польскі бок”.
“Вельмі выклікае вялікае шкадаванне, што ў супрацьпраўную дзейнасць уцягваюцца святары каталіцкага касцёла. А каталіцкі касцёл — гэта другая канфесія ў нашым грамадстве, — заявіў Румак. — На жаль, гэта не адзіны выпадак, калі каталіцкія святары выяўляюцца ўцягнутымі ў дзейнасць, скіраваную супраць Рэспублікі Беларусь. Такія выпадкі былі ў 2013 годзе, а таксама ў 2022 годзе. Каталіцкі святар у горадзе Валожыне Генадзь Акалатовіч быў затрыманы і асуджаны за здраду радзіме”.
Пра тое, што супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Лепелі (Віцебская вобласць) грамадзяніна Польшчы Гавела, які нібыта збіраў сакрэтную інфармацыю для спецслужбаў сваёй краіны, беларускае тэлебачанне паведаміла 4 верасня. Сцвярджалася, што праз сацыяльныя сеткі ён усталяваў кантакт з грамадзянінам Беларусі і прапанаваў яму супрацу ў інтарэсах польскіх спецслужбаў.
Супраца, як было заяўлена, заключалася ў канспіратыўным зборы і перадачы закрытай інфармацыі, звестак пра камандны склад, а таксама пра супрацоўнікаў беларускай вайсковай контрвыведкі. Сакрэтныя звесткі пра вайсковыя аб’екты Беларусі ён, як сцвярджаецца, збіраў для Агенцтва ўнутранай бяспекі, а за перадачу патрэбных даных абяцаў не названаму ў рэпартажы беларусу штомесячную грашовую ўзнагароду. Замежніка затрымалі, калі ён атрымаў сакрэтны дакумент: у рэпартажы была прадэманстраваная раздрукоўка па тэме беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025”.
У дачыненні да Гавела распачатая крымінальная справа паводле арт. 358 КК (шпіянаж).
У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў Беларусі 5 верасня выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы Кшыштафа Ажану, якому быў заяўлены “рашучы пратэст і ўручаная адпаведная нота”.
Польскія ўлады назвалі ўсю гэтую сітуацыю правакацыяй, заявілі пра падрыхтоўку захадаў у адказ, калі сітуацыя з затрыманнем польскага грамадзяніна не будзе вырашаная ў найбліжэйшы час.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі абмеркаваў затрыманне Гавела з прадстаўнікамі Ватыкана.
На гэтым фоне польскі МЗС рэкамендаваў суайчыннікам пакінуць беларускую тэрыторыю і ўстрымацца ад паездак у Беларусь.
Напрыканцы 2024 года стала вядома, што Мінскі абласны суд прыгаварыў да 11 гадоў пазбаўлення волі пробашча касцёла ў Валожыне Генрыха (Генадзя) Акалатовіча. Ксяндза прызналі вінаватым паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Сёлета ў красавіку Акалатовіч змог перадаць на волю паведамленне, у якім адзначыў, што яго абвінавацілі ў “шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана”. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка