Аўстрыйскія дэпутаты заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай

4 верасня, Позірк. Чатыры дэпутаты Нацыянальнага савета Аўстрыі (ніжняя палата парламента), якія прадстаўляюць розныя палітычныя партыі, падчас сустрэчы з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай падпісалі сумесную заяву, у якой заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай і ўсіх палітвязняў у Беларусі. Пра гэта паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
Заява прымеркаваная да пятай гадавіны затрымання Марыі Калеснікавай. Яна была фактычна выкрадзеная ў цэнтры Мінска 7 верасня 2020 года беларускімі спецслужбамі, якія паспрабавалі вывезці яе ва Украіну.
Подпісы пад дакументам паставілі дэпутаты Петра Байр (сацыял-дэмакраты), Андрэас Мініх (Аўстрыйская народная партыя), Фейт Дэнглер (лібералы) і Мэры Дзісоскі (зялёныя).
У заяве адзначаецца, што Калеснікава знаходзіцца ў ізаляцыі, пазбаўленая кантакту са знешнім светам, не мае доступу да належнай медыцынскай дапамогі і юрыдычнай абароны. Паводле слоў дэпутатаў, гэта не толькі палітычна матываванае заключэнне, але і парушэнне міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, якое мае прыкметы жорсткага і зневажальнага абыходжання.
“Гэта наш дэмакратычны абавязак — не маўчаць, калі такія адважныя людзі, як Марыя Калеснікава, церпяць за свае перакананні. Яна сімвалізуе ўсіх тых, хто быў заключаны ў Беларусі за мірную дзейнасць дзеля дэмакратыі і правоў чалавека“, — падкрэсліваецца ў заяве дэпутатаў.
У Нацыянальным савеце Аўстрыі пяць партый. Пятая — ультраправая Аўстрыйская партыя свабоды. У яе найбуйнейшая фракцыя, але яна разам з зялёнымі знаходзіцца ў апазіцыі.
Іншыя падрабязнасці сустрэчы даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала с міністрам па еўрапейскіх справах Аўстрыі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаАўстрыйскія дэпутаты заклікалі да неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка