МУС паведаміла аб ліквідацыі ў Маладзечанскім раёне “міні-прадпрыемстваў” па вытворчасці самагону
4 верасня, Позірк. “Міні-прадпрыемствы па вытворчасці моцных напояў” выяўленыя ў вёсках Насілава і Забалоцце Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць), паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Канфіскаваныя тры самагонныя апараты, каля 30 тон брагі і амаль 1.500 літраў гатовага прадукту, адзначае ведамства.
Паводле звестак МУС, вытворчасцю самагона займаліся трое мясцовых жыхароў, якія “афіцыйна не працаўладкаваныя”. “Іх дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка. Прызначаная хімічная экспертыза выяўленай вадкасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аб ліквідацыі ў Маладзечанскім раёне “нелегальнага завода па вытворчасці самагону ў прамысловых маштабах” МУС паведамляла 24 жніўня.
У гаспадарчым будынку быў знойдзены самагонны апарат, ёмістасці з брагай аб’ёмам звыш 25 тыс.л, 12,5 т мукі, 400 л гатовай прадукцыі.
28 жніўня паведамлялася аб ліквідацыі падобнай вытворчасці ў Свіслацкім раёне (Гродзенская вобласць).
Самагонаварэннем займаўся 61-гадовы мясцовы жыхар, у якога “падчас праведзеных мерапрыемстваў” канфіскавана 12,5 л гатовай прадукцыі і 225 л брагі.
Акрамя таго, у мужчыны “дэмантаваны і канфіскаваны самагонны апарат”.
За выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да пяці базавых велічынь (210 рублёў) з канфіскацыяй прадукцыі, паўфабрыката і апарата. Пры паўторным парушэнні памер штрафу павялічваецца да 30 б.в. (1.260).
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі павялічваецца колькасць дзяцей з праблемамі зрокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў ступень зносу асноўных сродкаў павялічылася на 1,6 працэнтнага пункта (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМінулым днём Літва зафіксавала рэкордную за апошнія гады колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка