Мінск 13:02

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 12,4 млрд долараў — новы рэкорд

Ілюстрацыйнае фота: Yana Hurska / unsplash.com

3 верасня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня 2025 года склалі 12 млрд 413 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.

За жнівень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 471,4 млн долараў (+3,9%).

Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 5 млрд 939,5 млн долараў (+225,1 млн за месяц; +3,9%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 404,5 млн (-5,6 млн; -0,4%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 68,8 млн (251,8 млн; +5,2%).

Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за восем месяцаў яны выраслі на 3 млрд 490,4 млн долараў (+39,1%).

Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка ад пачатку 2025 года выраслі на 5% (з 32 млрд 673,6 млн рублёў на 1 студзеня да 34 млрд 317,1 млн на 1 жніўня), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.

За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

Падзяліцца: