Ціханоўская на форуме ў Бледзе: Цяпер галоўнае — разглядаць Беларусь як частку Еўропы

2 верасня, Позірк. Перамены ў Беларусі непазбежныя, але іх “трэба паскорыць”, заявіла 2 верасня на стратэгічным форуме ў Бледзе (Славенія) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць прэс-служба, “унутры самой сістэмы” ў Беларусі “ўсё часцей кажуць пра транзіт” улады.
Ціханоўская адзначыла, што Еўропа многае зрабіла для Беларусі, ніколі раней беларуская тэма “не была так высока ў уўрапейскім парадку дня”.
“Цяпер галоўнае — разглядаць Беларусь як частку Еўропы. Працягваць прынцыповую палітыку, дамагацца вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій. Падтрымліваць журналістаў, праваабаронцаў, культурныя ініцыятывы. І разам глядзець у будучыню — у еўрапейскую Беларусь”, — сказала палітык.
Паводле слоў Ціханоўскай, у дэмакратычных сіл няма “сваёй дзяржавы і тэрыторыі”, але ёсць грамадства, якое “хоча перамен, і вялікая дыяспара тых, хто быў вымушаны пакінуць радзіму”.
“Мы шукаем спосабы дапамагчы ім: у пытаннях легалізацыі, дакументаў, адукацыі, каб Беларусь заставалася ў міжнародным парадку дня. Дапамагчы тым, хто працягвае змагацца ўнутры краіны. Мы працуем над захаваннем і пашырэннем сувязяў Беларусі з Еўропай”, — адзначыла дэмлідар.
1 верасня Ціханоўская паведаміла аб сваім удзеле ў Стратэгічным форуме ў Бледзе (Славенія) — “важнай платформе для абмеркавання складаных выклікаў сучаснасці”.
“Я сустрэнуся з палітычнымі лідарамі, каб абмеркаваць Беларусь і рэгіянальную бяспеку. Удзячная Славеніі за пастаянную падтрымку нашага дэмакратычнага руху”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
20-ы Стратэгічны форум у Бледзе праходзіць 1–2 верасня.
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат папракнуў Вашынгтон у непрыцягненні краін ЕС да вызвалення палітзняволеных у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на межах краін ЕС з Беларуссю ў жніўні наблізілася да травеньскага рэкорду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+