У Гродзенскім раёне, які мяжуе з Літвой і Польшчай, затрыманыя двое мужчын з аэрастатамі, адзін з парушальнікаў спрабаваў уцячы
2 верасня, Позірк. Двое “датычных да супрацьпраўнай дзейнасці” мужчын былі затрыманыя 29 жніўня ў Гродзенскім раёне, які мяжуе з Польшчай і Літвой, вынікае з апублікаванага 2 верасня паведамлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Адзначаецца, што адзін з іх спрабаваў уцячы.
“Паблізу месца затрымання мужчын знойдзены аўтамабіль. На ім правапарушальнікі перамяшчалі 37 балонаў з газам і аэрадынамічныя шары”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пагранічнікі перадалі вынятае супрацоўнікам мытні. У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за “парушэнне памежнага рэжыму”, кожнаму пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (2.100 рублёў).
“Той, хто спрабаваў схавацца ад пагранічнікаў, праігнараваўшы іх законныя патрабаванні пры выкананні абавязкаў, будзе прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу на суму да 100 базавых велічынь (4.200) альбо грамадскіх работ або адміністрацыйнага арышту”, — заявіла ведамства.
Раней паведамлялася, што ў раёне вёскі Прывалка (Гродзенскі раён) 2 жніўня пагранічнікі затрымалі мужчыну з “абсталяваннем для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці”.
“На месцы затрымання ў гаспадарчых пабудовах былі знойдзеныя 50 балонаў з газам, 18 аэрастатычных шароў і 12 GPS-навігатараў”, — гаварылася ў паведамленні ведамства.
Падобнае абсталяванне выкарыстоўваецца для дастаўкі кантрабанды ў ЕС, як правіла, цыгарэт.
За першую палову 2025 года ў Літве затрымана і вынята больш за 805 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі паветраным шляхам.
У 2024 годзе і першай палове 2025-га было распачата 20 дасудовых расследаванняў па фактах перавозкі кантрабанды пры дапамозе метэазондаў ці дронаў.
“У агульнай складанасці 34 асобам выстаўленыя абвінавачанні ў рамках дасудовага расследавання такога кшталту. Яшчэ адным значным вынікам гэтага года сталі дзесяць крымінальных спраў, якія цяпер разглядаюцца або ўжо разгледжаны ў судах”, — паведамляла літоўская пракуратура.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на межах краін ЕС з Беларуссю ў жніўні наблізілася да травеньскага рэкорду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт перавысіла 19,7 млнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+