Прэзідэнт Літвы і кіраўніца Еўракамісіі абмеркавалі на літоўска-беларускай мяжы абарону ўсходніх рубяжоў ЕС

1 верасня, Позірк. Ахову ўсходніх рубяжоў Еўрасаюза і падтрымку Украіны абмеркавалі 1 верасня на літоўска-беларускай мяжы прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.
Паводле інфармацыі прэс-службы літоўскага прэзідэнта, палітык назваў візіт кіраўніцы ЕК “магутным знакам салідарнасці”, які паказвае, што “бяспека Літвы — гэта бяспека ўсяго ЕС”.
Наўседа заявіў пра агульнае абавязацельства абараняць усходнюю мяжу ЕС і ўмацоўваць трываласць усёй Еўропы. Паводле яго слоў, Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя і Польшча робяць “найбольшыя высілкі ў гэтай сферы”. Задачу па “стрымліванні пагроз, умацаванні трываласці і гарантаванні бяспекі межаў Еўропы” ён назваў “як неадкладнай, так і доўгатэрміновай”.
Паводле слоў Наўседы, Балтыйская лінія абароны і польская праграма “Шчыт Усход” з’яўляюцца “важнымі праектамі для агульных інтарэсаў Еўропы”. Літоўскі прэзідэнт канстатаваў, што “рэгіён сутыкаецца з рэальнымі пагрозамі: атакамі варожых беспілотнікаў, гібрыднымі аперацыямі і пастаянным ціскам нелегальнай міграцыі на мяжы”.
“Інструмент SAFE (праграма дзеянняў ЕС у сферы бяспекі. — “Позірк”.) дае нам сродкі для адказу на гэтыя пагрозы. Патрэбы Літвы ацэньваюцца прыкладна ў 8 мільярдаў еўра — гэта інвестыцыі, якія ўмацуюць нашу абарону, дапамогуць рэалізаваць Балтыйскую лінію абароны і зробяць унёсак у падтрымку Украіны”, — заявіў ён.
Сярод іншага Наўседа адзначыў важнасць “вайсковай мабільнасці для забеспячэння хуткага перамяшчэння войскаў і тэхнікі па тэрыторыі ЕС”. Ён “станоўча ацаніў” прапанову Еўракамісіі павялічыць фінансаванне гэтай сферы “ў новай шматгадовай фінансавай праграме ЕС”.
Прэзідэнт Літвы таксама заявіў пра неабходнасць узмацніць вайсковую падтрымку і пастрожыць санкцыі супраць Расіі. На яго думку, 19-ы пакет санкцый у дачыненні да РФ “мае быць скіраваны на “Расатам”, энергетыку, банкаўскі сектар і ценявы флот”.

Старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляен паабяцала на мяжы з Беларуссю павялічыць фінансаванне аховы ўсходніх рубяжоў Еўрасаюза

- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка