Мінск 01:27

Ворыхава: Будучыня Беларусі не можа будавацца на маўчанні і ізаляцыі

28 жніўня, Позірк. Адмова Аляксандра Лукашэнкі ад дыялога з апанентамі — гэта “адмова цэламу пакаленню, якое павінна было б стаць будучыняй Беларусі”, заявіла 28 жніўня прадстаўніца па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава.

“Але гэта не здымае запыт грамадства: людзі хочуць мірных рашэнняў”, — цытуе яе прэс-служба АПК.

Паводле Ворыхавай, улады “падмянілі адукацыю і моладзевую палітыку ідэалагічнай вертыкаллю, скіраванай на залежнасць ад Расіі”.

“Універсітэты ператварыліся ў інструмент кантролю, студэнты і выкладчыкі масава вымушаныя эміграваць, — адзначыла палітык. — Рэжым свядома абразае шляхі для развіцця моладзі і яе дарогі дадому, ігнаруючы запыт грамадства на мірную і свабодную будучыню”.

“Дыялог жа гэта магчымасць вярнуць Беларусі перспектывы: аднавіць вольны доступ да адукацыі і працы для моладзі, адкрыць шлях да супрацоўніцтва са светам і закласці асновы сапраўднага суверэнітэту і сапраўднай дэмакратыі. Мы адкрытыя да размовы. Бо будучыня Беларусі не можа будавацца на маўчанні і ізаляцыі”, —дадала яна.

22 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў дзяржСМІ, што не бачыць сэнсу ў перамовах з апанентамі. Ён сцвярджае, што палітыкі, якія знаходзяцца за мяжой, хочуць сесці за стол перамоваў з ім: “ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам. Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы пераступіць. Ну а які карысць ад іх? Яны што, нам нешта дапамогуць — народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па бруду хадзіць можна брудам замазацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба”.

Арганізаваць “круглы стол” для “мірнага вырашэння глыбокага палітычнага і грамадскага крызісу ў Беларусі” раней прапанаваў АПК.

Адмова ад дыялогу — шлях да канчатковай страты эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту — Рыжычэнка

25 жніўня, Позірк. Адмова ад дыялогу — гэта шлях да канчатковай страты эканамічнай самастойнасці і дзяржаўнага суверэнітэту, заявіла прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліса Рыжычэнка, каментуючы словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што яму "няма пра што гаварыць" з дэмакратычнымі …
Падзяліцца: