Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен наведае мяжу ЕС з Беларуссю
28 жніўня, Позірк. Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен 31 жніўня наведае польска-беларускую, а 1 верасня — літоўска-беларускую мяжу, вынікае з інфармацыі на сайце ЕС.
Наведванні адбудуцца ў рамках паездкі кіраўніцы ЕК ва ўсходнія краіны Еўрасаюза, якая пачынаецца 29 жніўня.
Чакаецца, што 29 жніўня фон дэр Ляен наведае Латвію і Фінляндыю, 30-га — Эстонію, 31-га — Польшчу і Балгарыю, 1 верасня — Літву і Румынію.
У паведамленні адзначаецца, што візіт старшыні Еўракамісіі “падкрэсліць падтрымку ЕС краін — членаў, якія сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з агульнымі межамі з Расіяй ці Беларуссю”. Анансаваныя сустрэчы фон дэр Ляен з кіраўнікамі ўрадаў і ваенным кіраўніцтвам гэтых краін.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваБольш за 80 устаноў адукацыі патрабуюць мадэрнізацыі сістэм пажарнай бяспекі — МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПраблему недахопу кадраў Мінадукацыі вырашае павышэннем нагрузкі на настаўнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа год колькасць рынкаў у Беларусі зменшылася на 3,1%, гандлёвых цэнтраў стала больш на 2,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка