ЕГУ заклікаў выконваць меры бяспекі ў сувязі з прызнаннем ягоных акаўнтаў у сацсетках “экстрэмісцкімі” ў Беларусі
26 жніўня, Позірк. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ; Вільнюс) заклікаў студэнтаў з Беларусі выконваць меры бяспекі ў сувязі з прызнаннем яго акаўнтаў у сацыяльных сетках беларускімі ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі“.
На сайце ўніверсітэта нагадваецца, што “выкарыстанне экстрэмісцкіх матэрыялаў з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжана спагнанне ў выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту”.
“Просім усіх, хто пражывае ў Беларусі альбо наведвае Беларусь, прыняць меры бяспекі, а менавіта: чысціць гісторыю браўзэра пасля кожнага наведвання сайта ehu.lt (любой яго версіі — рускай, беларускай, ангельскай альбо літоўскай); не рабіць перапосты з сайта ehu.lt у сваіх публічных сацыяльных сетках; па магчымасці апавясціць знаёмых, якія могуць наведваць сайт ehu.lt, аб сітуацыі і неабходных мерах бяспекі; адмяніць падпіску на вышэйназваныя акаўнты ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Youtube“, — гаворыцца ў паведамленні ЕГУ.
Падкрэсліваецца, што сайт ehu.lt працягне працу з прыняццем неабходных мер абароны асабістых даных карыстальнікаў.
Таксама адзначаецца, што “экстрэмісцкімі прызнаныя канкрэтныя інфармацыйныя каналы ЕГУ, навучанне ва ўніверсітэце, навукова-акадэмічная і любая іншая дзейнасць, звязаная з ЕГУ, не можа з’яўляцца прадметам правапарушэння”.
22 жніўня сайт і акаўнты ў сацсетках ЕГУ былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх“ матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адкрыўся ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю яго кіраўніцтва, закрылі ВНУ. Праз год ЕГУ аднавіў працу ў Вільнюсе, мае статус беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. У ім навучаецца каля 1,5 тыс. студэнтаў, пераважна з Беларусі.
У 2024 годзе на асноўныя праграмы ЕГУ паступіла 302 першакурснікі бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры, 99 студэнтаў па інфарматыцы і 54 студэнты па новай праграме эканомікі. У 2024/2025 навучальным годзе ўніверсітэт прымае студэнтаў больш чым з 20 краін.


- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНапаўняльнасць мінскіх гасцініц павялічылася за год на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка