Мінск 20:58

Стрыжак і Лявончык прыгавораныя да 18 гадоў пазбаўлення волі па справе “арганізатараў BySol”

Архіўнае фота: currenttime.tv

25 жніўня, Позірк. Гомельскі абласны суд вынес завочныя прыгаворы па справе “арганізатараў фонду салідарнасці BySol”, паведамляе дзяржвыданне “Гомельская праўда”.

Сузаснавальнік і кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак прыгавораны ў рамках спецвытворчасці да 18 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6.000 базавых велічынь (252 тыс. рублёў). Такое ж пакаранне прызначанае яго паплечніку, кіраўніку фонду салідарнасці By_Help Аляксею Лявончыку.

Іншым фігурантам справы — ІТ-прадпрымальніку, аднаму са стваральнікаў лічбавай платформы “Новая Беларусь” Яраславу Ліхачэўскаму, аднаму з заснавальнікаў BySol Аляксею Кузьмянкову, ІТ-прадпрымальніку, таксама звязанаму з BySol, Аляксандру Падгорнаму, кіраўніку Беларускага моладзевага хаба (Варшава) Аляксандру Лапко і актывістцы, былой сяброўцы палітвязня Эдуарда Бабарыкі, блогеру Аляксандры Жук (Зверавай) — вынесеныя аднолькавыя прыгаворы: 16 гадоў зняволення і штраф у памеры 5.500 б.у. (231 тыс.).

Аб перадачы справы ў суд паведаміла 17 лютага Генеральная пракуратура. Фігуранты абвінавачваліся паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), 2891 (прапаганда тэрарызму), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) і 368 (абраза прэзідэнта).

Сцвярджалася, што “абвінавачваныя не пазней за студзень 2020 года папярэдне аб’ядналіся ў злачынную супольнасць — экстрэмісцкае фарміраванне “By_help”: “Таксама ў яго склад увайшлі такія структурныя падраздзяленні, як “Media Solidarity Belarus” і “Беларусам.pl”.

Затым у жніўні 2020 года “для пашырэння супрацьпраўнай дзейнасці яны аб’ядналіся з іншымі абвінавачанымі ў экстрэмісцкае фарміраванне “Фонд салідарнасці BYSOL / Belarus solidarity foundation”, а ў далейшым “стварылі структурныя падраздзяленні “Voices from Belarus” і “Digital Solidarity”,

Дзейнасць згаданых арганізацый, паводле сцвярджэння пракуратуры, была накіраваная на “дэстабілізацыю грамадскага парадку, стварэнне пагроз грамадскай бяспецы, правакуючы ўскладненне крымінагеннай абстаноўкі ў краіне, арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый”.

Працэдура спецвытворчасці ў Беларусі прымянялася ў дачыненні да 152 чалавек. Гэтая вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.

Улады актыўна выкарыстоўваюць спецвытворчасць для абвінавачання, правядзення судоў і канфіскацыі па іх вырашэнні ўласнасці падсудных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

Стрыжак адхілены ад працы ў BySol (дапоўнена)

23 ліпеня, Позірк. Андрэй Стрыжак адхілены ад “кіруючай пасады” і “выканання прадстаўніцкіх функцый” у фондзе салідарнасці BySol, паведаміла арганізацыя 23 ліпеня. Адзначаецца, што адхіленне будзе дзейнічаць у “перыяд правядзення разбіральніцтва”, звязанага з абвінавачваннем Стрыжака ў харасменце. Па выніках "будзе прынятае …
Падзяліцца: