За суткі на пажарах загінула шэсць чалавек (абноўлена)

25 жніўня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 жніўня да 6:00 25 жніўня) ад агню загінула шэсць чалавек, паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Тры чалавекі загінулі ў Віцебскай вобласці, два — у Гомельскай, адзін — у Мінскай.
Падрабязнасці ведамства пакуль не паведамляе.
З пачатку года ў Беларусі адбылося 4.397 пажараў (годам раней — 3.841; +14,5%), на якіх паводле афіцыйных даных загінула 362 чалавекі (321; +12,8%).
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Апошні падобны прыклад быў зафіксаваны 23 жніўня, калі ведамства паведаміла аб чатырох загінулых за суткі і 355 — з пачатку года, хоць напярэдадні агульная лічба загінулых была 353.
Абнаўленне.
24 жніўня агонь забраў жыцці трох жанчын: у вёсцы Ласіца Пастаўскага раёна (Віцебская вобласць) загінулая была 1973 года нараджэння, у Віцебску — 1963-га і 1966-га.
25 жніўня на пажарах загінула таксама тры чалавекі: у Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць) — мужчына 1982 г.н., у Ельску (Гомельская вобласць) — жанчына 1986 г.н. і мужчына 1995 г.н.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі павялічылася доля стратных арганізацый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства