Спявак Яраслаў Еўдакімаў пахаваны ў Мінску

24 жніўня, Позірк. Пахаванне беларускага спевака Яраслава Еўдакімава прайшло ў Мінску 24 жніўня, паведамляе партал onliner.by.
Адзначаецца, што цырымонія развітання адбылася ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага.
Спявак пахаваны ў ганаровым сектары могілак “Лясныя”.
Еўдакімаў памёр 22 жніўня на 79-м годзе жыцця. Паводле даных расійскіх СМІ, ён пайшоў з жыцця ў Італіі, у апошні час пакутаваў на анкалагічнае захворванне.
Еўдакімаў нарадзіўся 22 лістапада 1946 года ў турэмным шпіталі ўкраінскага горада Роўна. Яго бацькі былі рэпрэсаваныя як украінскія нацыяналісты. Выхоўваўся бабуляй і дзядулем у вёсцы Карысці Ровенскай вобласці. Маці ўбачыў у свядомым узросце ў 9 гадоў. Жанчына забрала сына ў расійскі Нарыльск.
У Беларусь спявак пераехаў на радзіму першай жонкі.
У 1970-х стаў вакалістам філармоніі Мінска, вучыўся ў музычным вучылішчы.
У СМІ тыражуецца гісторыя, што ў 1980 годзе Еўдакімаў удзельнічаў ва ўрадавым канцэрце, дзе зрабіў уражанне на лідара ЦК беларускай кампартыі Пятра Машэрава выкананнем песні “Поле памяці”.
Пасля песні на ваенна-патрыятычную тэматыку сталі асновай яго рэпертуару. У 1980-х Еўдакімаў меў усесаюзную вядомасць, выступіў на фестывальных канцэртах “Песні года” з хітамі таго часу “Зачараваная мая” і “Травеньскі вальс”.
У сярэдзіне 1990-х пераехаў у расійскую сталіцу і стаў салістам “Масэстрады”.
СМІ паведамлялі, што ў 2023 годзе ён запланаваў чарговыя гастролі па гарадах Расіі, якія былі вымушана адмененыя. Прычынай стала яго інтэрв’ю ў 2017 годзе Ленінградскаму абласному інтэрнэт-тэлебачанню, у якім спявак абвінаваціў расійскія ўлады ў развязванні вайны на паўднёвым усходзе Украіны: “Я лічу, што гэта трагедыя страшная. Я абвінавачваю ва ўсім Крэмль, Пуціна, гоп-кампанію крамлёўскую. Украінцы ім ніколі гэтага не даруюць. Яны загубілі маладыя жыцці, каля 10.000 чалавек. За што? За што? За што? Што, ім Данбас патрэбны? Крым патрэбны?”.
Таксама Еўдакімаў не раз выказваў думку, што прэзідэнты не павінны кіраваць краінамі больш за два тэрміны.
У 2001 годзе на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі спявак падтрымаў кандыдата ад апазіцыі Уладзіміра Ганчарыка.
У Беларусь спявак прыязджаў у 2023 годзе, мяркуючы па інфармацыі ў яго сацсетках.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаГалоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка